Фота belta.by.

Днямі ў ахоўным гандлёвым аб’екце, размешчаным у Маладзечне па вуліцы Вялікі Гасцінец, спрацавала трывожная кнопка. На выклік на працягу прыбыў нарад супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. Работнікі крамы дапамаглі затрымаць хлопца, які паспрабаваў незаўважна пад адзеннем вынесці спіртное і пару мужчынскіх шкарпэтак.

Для далейшага разгляду фигуранта даставілі ў РАУС Маладзечна. Затрыманым аказаўся беспрацоўны 22-гадовы мясцовы жыхар. Як аказалася, малады, але ўжо неаднаразова судзімы, фігурант быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Экспертыза паказала амаль тры праміле алкаголю.

Як пазней высветлілася, у прадуктовы магазін маладзечанец зайшоў у кампаніі таварышаў. Са стэлажа ён узяў бутэльку гарэлкі і схаваў яе пад куртку ў рукаў, пасля чаго прайшоў міма касы з неаплачаным таварам. Адважыўся на другі заход і прыхапіў яшчэ бутэльку. Ён схаваў бутэльку за спіну, пад адзенне, свайму прыяцелю. Крадзеж заўважылі работнікі крамы і націснулі трывожную кнопку. Касір пабегла даганяць хлопца, спыніла яго ў дзвярах, схапіўшы за каўнер. Малады чалавек супраціўляўся і спрабаваў вырвацца. Ахоўнікі перадалі дэбашыра фігуранта маіліцыі.

У біяграфіі ў хлопца ўжо ёсць тры судзімасці. Цяпер яго будуць судзіць за дробны крадзеж.

• Текст доступен на языке: Русский