Фота Настассі УТКІНАЙ.

«Маладзечанская газета» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Маладзечанскага РАУС Юлію Крук паведамляе, што ў горадзе разам з міліцыяй будуць дзяжурыць народныя дружыны.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Маладзечанскага РАУС, народныя дружыны будуць дапамагаць міліцыянерам з аховай грамадскага парадку. На руках у дружыннікаў будуць чырвоныя павязкі. Юлія Крук адзначыла, што за працу ў народных дружынах дружыннікі будуць атрымліваць бонусы — права на адгул ці матэрыяльнае стымуляванне.

«Маладзечанская газета» піша, што з ініцыятывай уступіць у народную дружыну звярнулася каля дзясятка чалавек.