Сваё меркаваннее кіраўнік Гродзеншчыны, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік выказаў у інтэрв’ю СТБ.

«Спадзяемся, што ўздым каранавіруса [другая хваля пандэміі] не працягнецца да лютага 2021 года, і мы будзем бачыць у бліжэйшыя паўтара-два месяцы ўжо лічбы па зніжэнні захворвання, — пракаментаваў ён.

Уладізмір Каранік дадаў, што для хутчэйшага сыходу ад другой хвалі кавіда беларусы павінны самі дапамагчы працэсу. Гэта значыць выконваць правілы гігіены, знізіць кантактаванне, выконваць самаізаляцыю і гэтак далей.