Фота Настассі УТКІНАЙ.

Учора ў Жодзішках затрымалі смаргонскіх актывістаў, якія ішлі да дома старшыні Смаргонскага райвыканкама. Праваабаронца Алесь Дзергачоў расказаў, што цяпер з затрыманымі:

– Затрымана было восем чалавек. Але ў выкладзеным відэа усе непазнавальныя. Падазраюцца актывісты са Смаргоні па артыкуле 23.34 – несакцыянаванае масавае мерапрыемства. Цяпер сітуацыя такая. Пад вартай застаюцца Пётр Аскерка, Зміцер Грыневіч і Сяргей Трай. Відавочна, на іх складзеныя пратаколы і яны застануцца там да суда. Астатнія вызваленыя. Але аднаму, Уладзіміру Казлоўскаму, уручылі позву аб яўцы ў РАУС 3 лістапада ў 15.00.

• Текст доступен на языке: Русский