Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы навучэнцаў знаёмяць з тлумачэннем за подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі: пропускі заняткаў з-за адміністрацыйнага арышта з’яўляюцца няўважлівай прычынай.

Адзін з навучэнцаў на ўмовах ананімнасці паказаў, як выглядаюць гэтыя паперы.

У дакуменце за подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі сказана, што пропускі заняткаў з боку навучэнцаў і студэнтаў з-за адбыцця адміністрацыйнага арышту не з’яўляюцца ўважлівай прычынай адсутнасці.

Навучэнцам далі азнаёміцца з гэтым дакументам сёння, 2 лістапада. Па словах нашай крыніцы, навучэнцы з гумарам паставіліся да гэтага тлумачэння.

— Там нікога не хвалявала, падпішам мы ці не, таму што нам прынеслі проста азнаёміцца.

У Маладзечанскім політэхнічным каледжы строга ставяцца да пропускаў. Як расказала наша крыніца, калі пропуск не па ўважлівай прычыне, то можа дайсці нават да адлічэння.

— Калі загадчык аддзялення не падпісвае тлумачальную, то адпраўляюць на так званы савет прафілактыкі. Калі паўтараецца, то – адлічэнне.