Учора ў парку.

1 лістапада ў сталіцы зладзілі жалобнае шэсце ў Курапаты, а ў Маладзечне некалькі чалавек сабраліся ў гарадскім парку ля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі».

Маладзечанцы паставілі ля помніка лампадкі, павесілі бел-чырвона-белыя стужкі, прачыталі малітвы на беларускай мове.

Па словах відавочцаў, за малітвай назіраў міліцыэйскі патруль з двух супрацоўнікаў.

Нагадаем, што гісторыя помніка пачалася ад 27 сакавіка 1993 года. Тады на Цэнтральнай плошчы Маладэчна ў гонар 75-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ўрачыста адкрылі першы ў краіне помнік беларусам, якія ахвяравалі сабой дзеля волі і незалежнасці Бацькаўшчыны.

Вялікі светла-шэры гранітны камень прывезлі з гулагскагскай каменаломні Беламорканалу.

У адкрыцці мемарыялу ўдзельнічаў старшыня Маладзечанскага гарвыканкама, дэпутат Вярхоўнага Савета Генадзь Карпенка.

• Текст доступен на языке: Русский