Днямі віляйчук, краязнаўца Дзяніс Канецкі, знайшоў у Вілейскім раёне каменную сякеру і кавалкі крэмню.
– Старажытную сякеру і фрагменты крэмню я знайшоў каля вёскі Селішча, – расказаў Дзяніс карэспандэнту. – На ўзвышшы ўздоўж ракі людзі аралі зямлю. Я абследаваў тое ўзвышша. Там і былі знаходкі – каменныя вырабы і кавалкі крэмню. Керамікі не знайшоў.
Свае знаходкі Дзяніс перадаў археолагу Максіму Чарняўскаму, каб той вызначыў, да якога часу яны належаць.
Фотаздымкі знаходак забяспечаныя Дзянісам Канецкім.
• Текст доступен на языке: Русский