Фота Настассі УТКІНАЙ.

Рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» перадалі лісты, якія рассылалі ад аддзела ўнутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама.

Сэнс ліста ў тым, што на канікулах ў дзяцей шмат свабоднага часу і неабмежаваны доступ ў інтэрнэт. А атрымліваючы «вялізны паток непраўдзівай інфармацыі з тэлеграм-каналаў і сацыяльных сетак, падлеткі становяцца прыхільнікамі палітычнага экстрымізма, у выніку чаго самарадыкалізуюцца і выходзяць на вуліцу для ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» – напісана ў дакуменце за подпісам начальніка маладзечанскага райаддзела міліцыі Вадзіма Прыгары.

Прыводзім тэкст ліста цалкам:

«У перыяд правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў постэлектаральны перыяд на тэрыторыі Мінскай вобласці значна вырасла пратэстная актыўнасць грамадзян, павялічылася колькасць фактаў супрацьпраўных паводзінаў асобных дэструктыўна настроеных асобаў у адносінах да прадстаўнікоў улады, органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, якія забяспечваюць рэалізацыю прадугледжаных выбарчым заканадаўствам мерапрыемстваў, ахову грамадскага парадку.

Нягледзячы на тлумачальную працу, грамадзяне, якія прымаюць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, бяруць з сабой непаўнагадовых дзяцей, тым самым уцягваюць іх ва ўдзел у незаконных вулічных акцыях і падвяргаюць іх жыццё і здароўе небяспецы. Парой дзеці становяцца шчытом паміж бацькамі і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

Падлеткі атрымліваюць вялізны паток непраўдзівай інфармацыі з тэлеграм-каналаў і сацыяльных сетак, падлеткі становяцца прыхільнікамі палітычнага экстрымізма, у выніку чаго самарадыкалізуюцца і выходзяць на вуліцу для ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, тым самым падвяргаючы сваё жыццё і здароўе небяспецы, а таксама здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні (пашкоджанне маёмасці, хуліганства і іншыя).

У перыяд восеньскіх канікул навучэнцаў ціск дэструктыўнай інфармацыі (у прыватнасці – заклікі здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні) на школьнікаў, якія будуць заставацца дома без кантролю з боку бацькоў (законных прадстаўнікоў), ва ўмовах неабмежаванага доступу ў сетку інтэрнэт, значна павялічыцца, што ў сукупнасці з магчымасцю распараджацца сваім вольным часам па асабістым жаданні можа пацягнуць здзяйсненне падлеткамі правапарушэнні і злачынствы.

У мэтах стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяродку, актывізацыі працы па ўзмацненні прафілектычнага ўздзеяння на непаўнагадовых, схільных да здзяйснення супрацьпраўных учынкаў, а таксама кантролю за непаўнагадовымі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца, папярэджання ДТЗ з удзелам падлеткаў, фактаў траўмавання ад знешніх прычын, у тым ліку на аб’ектах чыгункі, нешчаслівых выпадкаў з удзелам непаўнагадовых ад 27 кастрычніка да 8 лістапада на тэрыторыі Маладзечанскага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы – «ВОСЕНЬ–2020», у межах якога ўстановам адукацыі:

1. да 29.10.2020 вывучэнне занятасці ўсіх непаўнагадовых, якімі інспекцыя па справах непаўнагадовых (ІСН) Маладзечанскага РАУС праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца, у перыяд  канікул шляхам асабістых размоў або пасродкам тэлефоннай сувязі з бацькамі падкантрольных.

2. да 08:00 30.10.2020 інфармаванне ІСН пасродкам факсімільнай сувязі і (або) электроннай пошты аб падкантрольных, якія на перыяд канікул з’язджаюць за межы раёна, а таксама непаўнагадовых, якіх затрымлівалі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

3. да 30.10.2020 правядзенне ў час класных (інфармацыйных) гадзін з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі інфармацыйна-тлумачальнай работы з ахопам максімальнай колькасці навучэнцаў па прафілактыцы правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі (фотасправаздача, колькасць навучэнцаў/педагогаў), у тым ліку па:

3.1 папярэджанні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, бяспечным выкарыстанні навучэнцамі магчымасцяў глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт, супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўнагадовых.

3.2 папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з тлумачэннем асноўных рызык і пагроз бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасці безумоўнага прытрымлівання правілаў перавозкі дзяцей у транспартных сродках, правілаў бяспечных паводзінаў на дарозе і ў транспарце, у дварах, удзяліўшы асаблівую ўвагу правілам пераходу дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў і іншых электронных прыладаў, выбару бяспечных месцаў для актыўных гульняў.

3.3 папярэджанні правапарушэнняў і нешчаслівых выпадкаў на чыгунцы.

3.4 прафілактыцы самавольных сыходаў і суіцыдальных паводзінаў.

3.5 прафілактыцы незаконнага нарказвароту з тлумачэннем адказнасці за распаўсюджанне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.

3.6 пытанням правамернага выкарыстання безпілотных лятальных апаратаў і недапушчальнасці прымянення лазарных прыладаў у накірунку паветраных судоў з тлумачэннем наступстваў і адказнасці за ўказаныя дзеянні.

3.7 папярэджанню ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з тлумачэннем адказнасці (крымінальнай і адміністрацыйнай) так як за ўдзел у такіх мерапрыемствах, так і за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў (хуліганства, падпалы, знішчэнне і пашкоджанне маёмасці, блакіраванне транспартных і іншых камунікацый.

4. арганізаваць настаўніцка-бацькоўскі патруль сумесна з ІСН, прадстаўнікамі «БРСМ» і іншых правядзенне ў вечаровы час сістэматычных апрацовак культурна-забаўляльных устаноў і іншых месцаў канцэнтрацыі непаўнагадовых (дыскатэк, клубаў, аб’ектаў аказання паслуг грамадскага харчавання, стрыт-фуд, а таксама вуліц і дарог па папярэджанні парушэнняў правілаў дарожнага руху дзецьмі.»