Раніцай першага лістапада ў Радашкавічах легкавы Opel уехаў у агароджу керамічнага завода. У ДАІ расказалі падрабязнасці здарэння.

— Каля 10:20 раніцы два сябра распівалі спіртныя напоі ў гаражным кааператыве. Адзін з іх, мужчына 1992 года нараджэння, папрасіў у другога – уласніка Opel 1987 года нараджэння – дазволу пракаціцца. Гаспадар аўто дазволіў, сам сеў на пасажырскае крэсла, а яго сябар — за руль, — расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза. — На Т-падобным скрыжаванні на вуліцы Бурдзенюка ў Радашкавічах ён не справіўся з упраўленнем і наехаў на агароджу керамічнага завода.

Пашкоджанымі аказаліся два пралёты па тры пліты, 15 метраў сеткі-рабіцы і тры жалезабетонныя слупы.

• Текст доступен на языке: Русский