Таццяна Агеева. Фота humanrightshouse.org.

У 2011 годзе ў яе забралі адвакацкую ліцэнзію, калі яна бараніла палітвязняў Плошчы-2010. Пасля гэтага яна была ў праваабароне.

«Яна легла ў гастраэнтэралогію 10 ГКБ Мінска тры тыдні таму. Там яна заразілася COVID. Амаль сем сутак мама была на апараце ШВЛ. Сёння, 2 лістапада 2020 года, у 4.50, яе сэрца спынілася», — напісаў яе сын Алег Агееў.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае шчырыя спачуванні намесніку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрысту Алегу Агееву, з нагоды смерці маці.

• Текст доступен на языке: Русский