Увечары 2 лістапада кіроўца збіў мужчыну на пешаходным пераходзе ў Маладзечне. Аб гэтым «Рэгіянальнай газеце» паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Кіроўца «Мазды» ехаў па вуліцы Валынцы, спыніўся прапусціць на пешаходным пераходзе людзей. Згодна з пратаколам апытання, кіроўца адзначыў, што дрэнна бачыў з-за святла фар іншых аўтамабіляў. Калі спадарожныя аўто пачалі ехаць, то кіроўца «Мазды» таксама паехаў, і ў гэты момант збіў мужчыну 1955 года нараджэння.

Відавочцы вызвалі хуткую дапамогу і ДАІ. Мужчыну гаспіталізавалі, кіроўца не пацярпеў.