Аляксей Хвосцік. Фота праваабарончага цэнтра "Вясна".

Сёння, 4 лістапада, пасля хваробы памёр маладзечанец, юрыст Аляксей Хвосцік. Пра гэта паведаміў яго сябар і калега, Алесь Капуцкі.

Аляксею Васільевічу было 73 гады. Ён нарадзіўся ва Украіне, у горадзе Сумы. Прайшоў шлях ад радыёінжынера да юрыста і праваабаронцы. Быў дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў часоў станаўлення незалежнасці, уваходзіў у дэмакратычны клуб Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў. Быў сябрам руху БНФ «Адраджэнне», Беларускага Хельсінскага Камітэту, праваабарончага цэнтра «Вясна». Як юрыст і праваабаронца дапамагаў маладзечанцам і жыхарам рэгіёна.

Па інфармацыі Алеся Капуцкага, развітанне і адпяванне адбудзецца заўтра, 5 лістапада, у 10.30, у Мінску, у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках. У Маладзечне пазней, як прывязуць прах.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае спачуванні блізкім і сябрам Аляксея Хвосціка.

• Текст доступен на языке: Русский