Фота 53news.ru.

23 конкурс прац даследчага характару правялі на Міншчыне з 26 па 31 кастрычніка. Сёлета мерапрыемства ладзілі анлайн. Сярод пераможцаў у розных намінацыях – вучні з нашага рэгіёна. Глядзіце імёны пераможцаў.

У секцыі «Літаратуразнаўства» (па рускай літаратуры)Сабіна Рубан, 10 клас, гімназія №7 Маладзечна – дыплом першай ступені.

У секцыі «Працоўнае навучанне» Кацярына Вяршыцкая, Ульяна Супрановіч, Лізавета Ліпніцкая, 8 клас Ракаўскаай сярэдняй школы – дыплом другой ступені.

У секцыі «Хімія» – Юлія Субач, 11 клас Вілейскай гімназіі №2 – дыплом трэцяй ступені.

У секцыі «Інфарматыка» – Ягор Шыкавец, 11 клас Нарачанскай сярэдняй школы №2 – дыплом другой ступені.

У секцыі «Прыродазнаўчыя дысцыпліны» (па біялогіі, хіміі, геаграфіі) – Таццяна Млечка, 7 клас Вілейскай гімназіі №1 «Логас» – дыплом 2 ступені.

У секцыі «Геаграфія» – Вікторыя Паўлоўская, 11 клас, Турэц-Баярскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна – дыплом 1 ступені.

У секцыі «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць» – Вераніка Савіцкая, 8 клас Сырмежскага ВПК – дыплом 3 ступені.

У секцыі «Філалогія» (па рускай і беларускай мовах і літаратурах) – Ілля Жыроўскі, 5 клас гімназіі № 6 Маладзечна – дыплом трэцяй ступені.

У секцыі «Нямецкая, французская, іспанская, кітайская, мовы, філалогія, краіназнаўства» – Вераніка Хвясечка, 9 клас сярэдняй школы №5 Маладзечна.

У секцыі «Англійская мова, філалогія, краіназнаўства» – Аліса Гурская, 8 клас Валожынскай гімназіі №1 – дыплом 3 ступені.