Цяпер на чыгунцы ў Вілейцы. Фота чытача.

Чытачы паведамляюць, што цяпер ў Вілейцы міліцыя спыніла цягнік «Полацк-Мінск».

Па словах чытачоў, цягнік стаіць каля аўтапарка №5. Стаіць ужо каля 30 хвілін. Абвясцілі, што па тэхнічных прычынах будзе стаяць яшчэ. Чытачы паведамляюць, што на пытанне, ці хутка цягнік паедзе, праваднікі адказваюць: калі адпусціць міліцыя.

Мы патэлефанавалі ў ДАІ Вілейкі. Там паведамілі, што справай займаюцца не яны.

Каля 9.30, па словах чытачоў, цягнік паехаў. Абвясцілі, што цягнік будзе ў Мінску са спазненнем на адну гадзіну дзесяць хвілін.

Як паведамілі ў Вілейскім РАУС, пад цягніком загінуў 86-гадовы раварыст.

• Текст доступен на языке: Русский