2 лістапада суд Валожынскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні раней судзімага Г. ў злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 139 КК.

Абвінавачаны Г. у стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі з А. з мэтай наўмыснага супрацьпраўнага пазбаўлення жыцця, нанёс ёй не менш за тры ўдары рукой па галаве і не менш за чатыры ўдары нажом у грудзі. Жанчына памерла на месцы здарэння.

Прысуд – 15 год пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Таксама мужчына прымусова будзе лячыцца ад хранічнага алкагалізму. Суд пастанавіў спагнаць з абвінавачанага грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 35000 рублёў жанчыне Т., якую прызналі пацярпелай.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

• Текст доступен на языке: Русский