Фота thinkglobalhealth.org.

30 кастрычніка ў сеціве з’явілася пастанова ад Міністэрства аховы здароўя па новых патрабаваннях да санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у перыяд пандэміі COVID-19.

Санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы вызначаюцца ў комплексных планах. Іх зацвярджаюць выканаўчыя і распарадчыя органы.

Напрыклад, Міністэрства аховы здароўя піша, што трэба выключыць правядзенне рэкламных і іншых акцый (у тым ліку з дэманстрацыяй рэкламуемых тавараў, дэгустацый), правядзенне якіх абмежавана памяшканнем і кароткім прамежкам часу ў дзяржаўных органах і для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Калі ва ўстанове адукацыі хварэе 30% навучэнцаў, то трэба інфармаваць выканаўчыя і распарадчыя органы. Яны, у сваю чаргу, будуць прымаць рашэнне аб прыпыненні адукацыйнага працэсу.

Азнаёміцца з пастановай можна ТУТ.