Пра пажар у кватэры ў вёсцы Саланое Даўнігаўскага сельсавета выратавальнікам паведамілі ўчора, 4 лістапада, каля 19.30.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што гарыць адна з кватэр у двухкватэрным блочным доме. Дом жылы, але падчас пажару ніхто не пацярпеў, расказала карэспандэнту старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.
Агонь пашкодзіў маёмасць і сцены. Прычыну пажару высвятляюць.