Тая самая чыгунка. Фота yaplakal.com.

Амаль штодня прыходзяць паведамленні пра закарочванне рэйкавага ланцуга невядомымі з дапамогай нацягнутага дроту. На гэты раз праявы «рэйкавай вайны» зафіксаваныя пад Мінскам. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які апынуўся ў распараджэнні TUT.BY.

Калі верыць дакументу за суткі 3-4 лістапада, невядомыя нацягвалі дрот паміж рэйкамі на шляхах недалёка ад Мінска: на ўчастку паміж паміж Ратамкой і Ждановічамі. Пра наступствы не паведамляецца.

Інфармацыя аб наўмысным закарочванні рэек з дапамогай нацягнутага дроту, з-за чаго аўтаматыка сігналізуе пра тое, што шлях заняты, хоць на самай справе складу там няма, прыходзіць з розных рэгіёнаў Беларусі ад 26 кастрычніка амаль штодня. Па словах некаторых чыгуначнікаў, не ўсе такія выпадкі фіксуюцца ў афіцыйных дакументах, бо абходчыкі і іншыя супрацоўнікі чыгункі, заўважыўшы дрот, часта проста прыбіраюць яго са шляхоў і не паведамляюць пра сваю знаходку.

За такія дзеянні пагражае адміністрацыйная адказнасць, а ў выпадку калі з-за іх пацерпяць людзі ці будзе нанесены буйны ўрон, супраць вінаватага можа быць пачатая і крымінальная справа.