Падчас нарады па эпідэміялагічнай абстаноўцы Лукашэнка даручыў арганізаваць рэгіянальныя штабы па рэагаванні на сітуацыю з COVID-19, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.
За Мінск адказваюць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і в.а. міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч.
Нагадаем, што Дзмітры Піневіч выконвае абавязкі міністра здароўя ад 24 жніўня.
Піневіч – ураджэнец Вілейшчыны. Ён нарадзіўся ў Ільі ў 1967 годзе. У 1984 годзе з залатым медалём скончыў Ільянскую школу.