Фота belta.by

Днём у «Белпошты» адбыўся тэхнічны збой, аддзялення па ўсёй краіне не абслугоўвалі кліентаў. Сайт «Белпошты» таксама не працаваў. У прэс-службе аператара паштовай сувязі паведамілі, што прычына збою — праблемы з серверам.

На 17.30 работа ўсіх аддзяленняў і кантакт-цэнтра была адноўлена.