Меркаваныя прылады забойства.

Інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка ў Маладзечне на вуліцы Паркавай. Раніцай на лінію 102 паступіла паведамленне ад 68-гадовай мясцовай жыхаркі пра тое, што ў суседнім доме памерла жанчына. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць 50-гадовай маладзечанкі ад атрыманых нажавых раненняў.

На месцы здарэння пачала працаваць следча-аператыўная група. Праваахоўнікі ўзялі сляды рук, кроў і меркаваную прыладу злачынства – два кухонныя нажы.

Па падазрэнні ў забойстве жанчыны аператыўнікі затрымалі 48-гадовага знаёмага загінулай. Было ўстаноўлена, што напярэдадні апошняя прыйшла ў госці да мужчыны, увесь суботні дзень яны распівалі спіртное. Вечарам падчас застолля паміж імі ўсчаўся слоўны канфлікт. Падчас сваркі жанчына спачатку атрымала два разы па твары, а затым – два ўдары нажамі ў сэрца. Атрыманыя раны сталія смяротнымі. Падазраваны пайшоў спаць. Пры гэтым  паспрабаваў схаваць сляды злачынства: кухонныя нажы, уваткнутыя ў зямлю, знайшлі побач з домам. Ужо раніцай, прачнуўшыся, мужчына зразумеў, што яго прыяцелька мёртвая. Пра гэта ён паведаміў суседзям, тыя і патэлефанавалі ў хуткую і міліцыю.

На месцы здарэння.

Калі праваахоўнікі ўстанавілі, што смерць носіць крымінальны характар ​​і жанчына загінула не праз натуральныя прычыны, фігурант не стаў адмаўляць сваю датычнасьць да зробленага. Падазраванага затрымалі і даставілі ў РАУС.

Мужчыну пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж чужой маёмасці, двойчы – за ўхіленне ад выплаты аліментаў.

• Текст доступен на языке: Русский