На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя здарылася ўчора, 5 лістапада, каля 19.00. Пацярпела 14-гадовая вучаніца Маладзечанскай СШ №4.

23-гадовы кіроўца-маладзечанец на «Пэжо-406» выязджаў з двара дома №9 па вуліцы Валынца. Ён наехаў на дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу па лініі тратуара злева направа па ходзе руху машыны. У пацярпелай – зламаны палец на назе, раны, расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский