Фота Алесі Горбач. Першая спроба яблычка.

Сёлета ў акцыі ўдзельнічае сем чалавек.

Галасаванне мы закрыем 16 лістапада, 17 лістапада абвесцім вынікі акцыі.

Які здымак трапіць на фірменны каляндар газеты за 2021 год, абірае рэдакцыя. Чытачоў мы запрашаем абраць пераможцу ў намінацыі на прыз глядацкіх сімпатый. Для гэтага проста прагаласуйце ў форме ніжэй.

Знаёмім з удзельнікамі.

1. Зміцер Гулецкі, Вілейка. 

Мне вельмі падабаюцца роварныя вандроўкі. Большасць са здымкаў якраз і робіцца падчас такіх падарожжаў. Выбраць адзін лепшы здымак было няпроста. Іх шмат. У кожнай паездцы ёсць прыгожыя, непаўторныя імгненні.

Гэты здымак зроблены сёмага жніўня пад час падарожжа на Браслаўскія азёры. На фота від на азёры з гары “Маяк”.

2. Аляксандра Войтава, Маладзечна.

Гледзячы на ​​гэтае фота, разумееш, што самае галоўнае ў жыцці – гэта твае блізкія і родныя, якія заўсёды побач з табой. Не губляйце ні аднаго дня, праводзіце як мага больш часу з блізкімі і роднымі.

3. Кацярына, Ілья Вілейскага раёна.

Я мама трох сыноў. На здымку чатырохгадовы сын Яраслаў. Чароўная пара – восень!

4. Яўген Беркутаў, Маладзечна.

Фотаздымак зроблены ў парку Перамогі ў Маладзечне вечарам 9 жніўня, у дзень выбараў Прэзідэнта. Да закрыцця выбарчых участкаў заставалася крыху больш за гадзіну.

Гэта быў апошні дзень, калі нам усім было так весела і бесклапотна.

Мяне на фота відаць толькі са спіны, злева. Затое выдатна бачны мой сын Аляксандр у цэнтры, пляменніца Кацярына з мужам Аляксандрам.

5. Алена Драко, Мінск.

Фота “Насустрач да шчасця”. Кірылу 1 год і 1 месяц.

Я педагог па прафесіі і па жыцці. Але толькі са з’яўленнем свайго дзіцяці зразумела, як гэта складана і важна – выхаваць пазітыўнага чалавека ў нашым свеце.

6. Уладзімір Пятроўскі, Маладзечна, кіроўца-дальнабойшчык.

“Добра у лесе, добра у бару! Туру-руру-ру! Туру-руру-ру…!” Прыемна с землякамi сустрэцца у лесе, паразмаўляць i назбiраць ягад!

Фота зроблена у лесе ў Мядзельскiм раёне, станцыя Будслаў. Сустрэчу нiхто не запланаваў, яна была спантанная. Як добра, што ў маёй кiшэнi заўжды ёсць фотаапарат.

7. Марыя Танана, Маладзечна.

Фота зрабілі ў вёсцы Капачы, Маладзечанскага раёна.

Быў цёплы майскі дзень,

І вецер станавіўся ўсё мацней.

Мы вырашылі запусціць ў паветра змея,

Для добрага настрою і задавальнення!

Я вельмі люблю сваю вёску, усю цёплую пару года я праводжу тут. Мяне натхняе прырода, яна з’яўляецца крыніцай маёй жыццёвай энергіі. Часта падарожнічаем ўсёй сям’ёй па Беларусі і знаходзім новыя і цікавыя месцы.