Фота uz.utro.news.

Вілейскі райвыканкам вырашыў працягнуць працу раённых кірмашоў. Яны пройдуць у Вілейцы на Цэнтральнай плошчы 7, 8, 14 і 15 лістапада.

Пачатак у 9.00, паведамляюць у выканкаме.

Тут па-ранейшаму можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, мясныя, кулінарныя і кандытарскія вырабы, іншыя прадукты. Прапануюць таксама прамысловыя тавары, ўгнаенні, насенне і пасадкавыя матэрыялы, сельскагаспадарчы інвентар, вырабы майстроў народнай і дзіцячай творчасці.

Нагадаем, што першапачаткова планавалася ладзіць кірмашы да 1 лістапада.