Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Днямі падвялі вынікі абласнога этапу конкурсу «Мы – за здаровы лад жыцця». Удзельнічала 14 цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі і і сем раённых бальніц Міншчыны.

У выніку ў намінацыі «Лепшы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» перамаглі тры цэнтры з нашага рэгіёна.

З праэзентацыяй «Мы – за здаровы лад жыцця» першае месца заняў Мядзельскі цэнтр гігіены і эпрідэміялогіі. Другое за прэзентацыю з аналагічнай назвай узялі валожынскія спецыялісты. А вілейчукі з прэзентацыяй «Аб працы па фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва для дасягнення мэт устойлівага развіцця» занялі трэцяе месца.

• Текст доступен на языке: Русский