6 лістапада адбыўся конкурс Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя мас-медыа». Журналісты «Рэгіянальнай газеты» атрымалі ўзнагароды ў наступных намінацыях.

1. У намінацыі «Гісторыя» перамагла Аксана Ярашонак з серыяй публікацый «Спіс вераснёвых смертнікаў»:

«Бачу імя Фларыян Жураўскі і разумею – гэта мой дзядуля». У спісе, надрукаваным у «РГ», віляйчанка знайшла свайго дзеда

Праз 80 год сям’я з Вілейкі знайшла магілу сваяка. Працягваем публікаваць гісторыі адшуканых у спісе «вераснёвых смертнікаў»

Чытала і плакала, і зноў перачытвала. Праз 80 год маладзечанка даведалася, дзе пахаваны яе дзядуля

2. Настасся Уткіна атрымала спецпрыз «За абарону праўды» за фотарэпартаж з ланцуга салідарнасці ў Маладзечне 19 чэрвеня.

«Ланцуг салідарнасці» ў Маладзечне. Як прайшла палітычная акцыя

3. Зоя Хруцкая стала фіналістам у намінацыі «Сацыяльная акцыя» за акцыю «Асоба года – 2019».

4. Зоя Хруцкая стала фіналістам у намінацыі «Найлепшы матэрыял на беларускай мове» за артыкул

Вышыванка – як мова, толькі выказаная ніткай. Чаму расійская прапаганда пра вышыванку – паклёп

5. Каманда «Рэгіянальнай газеты» атрымала спецпрыз «За абарону праўды» за серыю відэаролікаў «Затрыманыя ў Маладзечне».