Фота bloomberg.com.

CNN паведамляе, што Байдэн выйграў выбары ў Пенсільваніі і ў выніку перамог на выбарах у ЗША. Пра перамогу Байдэна піша таксама AP. Потым напісала пра перамогу і Fox News, якое канчаткова аддало яму перамогу ў Арызоне і Невадзе.

Перамога ў Пенсільваніі дае 20 галасоў Калегіі выбаршчыкаў, такім чынам у Байдэна, які быў віцэ-прэзідэнтам у 2009-2017 гг, будзе 273 галасы пры неабходных 270. Паводле Fox News у Байдэна 290 галасоў.

Працягваецца падлік у Паўночнай Караліне, Алясцы (тут перамагае Трамп), у Невадзе і Арызоне перамагае Байдэн, у Джорджыі будзе перападлік. Але пры ўмове перамогі ў Пенсільваніі, гэта ўжо няважна.