Падчас адкрыцця. Фота БелТА.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Беларускую атамную электрастанцыю ў Астравецкім раёне. Папярэдне ён агледзеў тэрыторыю станцыі з верталёта, піша БелТА

Лукашэнка назваў запуск Беларускай атамнай электрастанцыі гістарычнай падзеяй у жыцці краіны. «Усё так будзённа, як быццам метро пабудавалі. Гістарычны момант — краіна становіцца ядзернай дзяржавай», — сказаў ён.

Акрамя беларускіх афіцыйных асоб, сярод удзельнікаў мерапрыемства — дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў і пасол Расіі Дзмітры Мезенцаў.

У вучэбна-трэніровачным цэнтры БелАЭС Лукашэнку праінфармавалі аб ходзе работ па ўводу станцыі ў эксплуатацыю і яе інтэграцыі ў эканоміку краіны, перспектывах супрацоўніцтва дзяржкарпарацыі «Расатам» з Беларуссю ў галіне ядзернай энергетыкі, навукі і тэхналогій, ходзе рэалізацыі комплекснага плана развіцця рэгіёну будаўніцтва АЭС.