6 лістапада 19.30 у Ашмянах адбылося лабавое сутыкненне хуткай дапамогі і «Аўдзі», паведамілі ў ДАІ Гродна.
46-гадовы кіроўца «Аўдзі» рухаўся з боку фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў напрамку вуліцы Льнозаводскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, у нейкі момант ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Форд» хуткай дапамогі, якім кіраваў 52-гадовы жыхар Ашмянскага раёна.
– Пацыента, які быў у хуткай, у бальніцу даставіў іншы аўтамабіль хуткай. Траўмаў у выніку ДТЗ ён не атрымаў. А кіроўцу «Аўдзі» з пераломам рэбраў шпіталізавалі ў рэанімацыю. Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі, – удакладнілі ў Гродзенскай ДАІ.
У выніку сутыкнення у легкавога аўтамабіля быў пашкоджаны паліўны бак, каб пазбегнуць узгарання на месца ДТЗ выбывалі супрацоўнікі МНС.
Прычыны выезду «Аўдзі» на паласу сустрэчнага руху і іншыя абставіны здарэння будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.
• Текст доступен на языке: Русский