Пры Вілейскім райвыканкаме дзейнічае аператыўны штаб па кантролі за сітуацыяй з распаўсюджваннем каронавіруса. Падчас яго пасяджэння агучылі асноўныя лічбы па Вілейскім раёне, піша peramoga.by. 

Па стане на 30 кастрычніка за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на Вілейшчыне ачунялі і выпісаныя 668 чалавек, хварэюць 133 чалавекі, паўторна – шэць з іх. Па назіраннях медыкаў падчас другой хвалі найбольш хварэюць людзі ад 55 да 59 гадоў.

Па словах спецыялістаў,пасля заканчэння канікул у школах арганізуюць прапускны фільтр, будуць вымяраць тэпературу, ладзіць дэзінфекцыю і вільготную прыборку.