На 8 лістапада ў Беларусі каранавірусам перахварэлі 90 998 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.
З пачатку пандэміі на тэрыторыі краіны са станоўчым тэстам на кавід зарэгістраваныя 106 279 чалавек. Прырост хворых за суткі — 996 чалавек.
Сярод усяго насельніцтва праведзена 2 689 137 тэстаў.
Ад каранавіруса памерлі паводле афіцыйных даных 1007 пацыентаў. За суткі — тры чалавекі.
• Текст доступен на языке: Русский