Фота Habr.

6 лістапада ў Вілейскі РАУС звярнулася 28-гадовая гараджанка. Яна паведаміла, што з яе банкаўскай карткі знікла 120 рублёў.

Аказалася, што жанчына перапісвалася ў «WhatsАрр» з невядомым. Абмяркоўвалі пакупку тавара на адной з інтэрнэт-пляцовак. У выніку размовы пацярпелая паведаміла дадзеныя карткі. Пасля гэтага з яе рахунку знікла 120 рублёў.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Мікалая Мягкова, узбудзілі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса. Фігуранта шукаюць.