8 лістапада ў 00.29 смаргонскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыія і перадача паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка». Было выяўлена задымленне ў пакоі інтэрната па вуліцы Юбілейная ў райцэнтры.
Пасля прыбыцця да месца выкліку выратавальнікі заўважылі задымленне ў пакоі на другім паверсе дзевяціпавярховага інтэрната. Дзякуючы своечасоваму выяўленню і паведамленню, пажар ліквідавалі падручнымі сродкамі ў заспетых памерах. Эвакуацыя жыхароў з будынка не спатрэбілася.
Прычына пажару высвятляецца. Агонь пашкодзіў канапу і пасцельныя прыналежнасці. Найбольш верагодна, што да пажару прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара пакоя. На момант узнікнення пажару ён быў нецвярозым, не пацярпеў.
Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі мужчына шпіталізаваны з алкагольным атручваннем ў цэнтральную раённую бальніцу.
• Текст доступен на языке: Русский