Пракуратура Маладзечанскага раёна накіравала ў суд справу аб супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў і вайскоўцу. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі.
У супраціўленні абвінавачваюць 35-гадовага жыхара Маладзечна. Пракуратура не называе імя, але пакінула ў прэс-рэлізе толькі адну літару «Р».
Згодна з матэрыяламі справы, 10 жніўня 2020 года каля 20 гадзін на адной з цэнтральных вуліц у Маладзечне мужчына аказаў супраціўленне з прычыненнем цялесных пашкоджанняў супрацоўніку органаў унутраных спраў і вайскоўцу.
У ходзе папярэдняга следства абвінавачваемы прызнаў сваю віну ў поўным аб’ёме, у зробленым раскаяўся. Мужчыне інкрымінуюць артыкул 363 Крымінальнага кодэкса.
Мужчына знаходзіцца пад хатнім арыштам.