Ад 4 па 8 лістапада ў Сербіі ладзілі чэмпіянат свету па самба. У спаборніцтвах удзельнічаў маёр унутранай службы Андрэй Казусёнак, інспектар па фізічнай падрыхтоўцы і спорце групы ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Маладзечанскага ГРАНС.
Сёння стала вядома, што ў вагавай катэгорыі 100 кілаграмаў маладзечанец ў вырашальным паядынку атрымаў перамогу над расійскім спартсменам і стаў чэмпіёнам свету.
• Текст доступен на языке: Русский