Святлана Дзяруга (справа) з архітэктарам Галінай Левінай падчас адкрыцця адной з выстаў у Вілейскім краязнаўчым музеі. Фота аўтара.

Сёння, 9 лістапада, апошні дзень на сваёй пасадзе працуе намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама, Святлана Дзяруга, паведаміла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Вілейскага райвыканкама Наталля Зык.

Святлана Міхайлаўна курыравала пытанні сацыяльна-культурнай галіны, адукацыі, аховы здароўя, спорту, турызму, ідэалогіі, друку і іншыя, прысутнічала на адпаведных мерапрыемствах на Вілейшчыне.

Хто будзе працаваць на яе пасадзе, пакуль невядома, адзначылі ў аддзеле.

• Текст доступен на языке: Русский