Фота Аксаны Ярашонак.

Ад 6 лістапада ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка № 91 «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2012 г. № 97», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Пастанова прадугледжвае, што абавязковаму медыцынскаму агляду на наяўнасць інфекцыі COVID-19 будуць падлягаць наступныя катэгорыі грамадзян:

– якія маюць інфекцыю COVID-19;

– якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVID-19 або другога ўзроўню з асобамі, якія маюць інфекцыю COVID- 19, пры наяўнасці аднаго або некалькіх рэспіраторных сімптомаў у выпадку, калі такія грамадзяне з’яўляюцца дзецьмі ва ўзросце да дзесяци гадоў і наведваюць ўстанову дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі;

– асобы, якія падлягаюць шпіталізацыі для аказання планавай медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах;

– медыцынскія работнікі пры аказанні імі медыцынскай дапамогі асобам, якія маюць інфекцыю COVID-19.

Акрамя гэтага, дакументам устаноўлены пералік сімптомаў, наяўных у грамадзян, якiя з’яўляюцца падставай для абавязковага медыцынскага агляду гэтых грамадзян на інфекцыю COVID-19 пры наяўнасці эпідэміялагічнага анамнезу на магчымасць заражэння гэтай інфекцыяй.

• Текст доступен на языке: Русский