Нядзеля ў Мінску зноў стала днём масавага затрымання палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, піша Наша Ніва.
У суботу, 7 лістапада, затрымалі яшчэ 116. У прыватнасці, каля 1-й клінічнай бальніцы затрымалі 60 медыкаў.
Сярод затрыманых у нядзелю — нямала зорак.
Проста з машыны выцягнулі прызёра Алімпійскіх гульняў, лёгкаатлета-дзесяціборца Андрэя Краўчанку. Разам з ім схапілі вядомага кікбаксёра Івана Ганіна.
І Краўчанка, і Ганін бралі актыўны ўдзел у Свабодным аб’яднанні спартоўцаў.
На плошчы Свабоды была затрыманая Міс Беларусь 2008 года Вольга Хіжынкова.
У спісах затрыманых знайшоўся і 56-гадовы акцёр Аляксандр Ждановіч, вядомы ўсім беларускім дзецям як Маляваныч, вядоўца «Калыханкі».
Быў затрыманы і Аляксандр Жлутка, адзіны на Беларусь спецыяліст па сераднявечнай лаціне, 66-гадовы кандыдат філалагічных навук, які працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук.
• Текст доступен на языке: Русский