9 лістапада адкрылі новы будынак Занарацкай сярэдняй школы.
Удзел у цырымоніі прынялі старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, райвыканкама Анатоль Вайнілка, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. Гасцей сустрэлі вучні і педкалектыў.
Затым усе разам прайшлі да новага будынка, дзе адзінаццацікласнік Максім Зімніцкі, трэцякласніца Валянціна Мароз і Аляксандр Турчын ўрачыста перарэзалі стужку.
Падарункам школе стаў сертыфікат на набыццё сучаснай цяпліцы, які ўручыў дырэктару школы старшыня Мінаблвыканкама. Потым адбылася экскурсія па новым будынку.

• Текст доступен на языке: Русский