Ва ўрадзе зацвердзілі графік пераносу рабочых дзён у 2021 годзе. Рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 лістапада 2020 года № 635піша TUT.BY.

Працоўныя дні ў 2021 годзе пераносяцца з пятніцы, 8 студзеня, на суботу, 16 студзеня, і з панядзелка, 10 мая, на суботу, 15 мая.

Гэта значыць на праваслаўныя Каляды мы будзем адпачываць чатыры дні запар — 7, 8, 9 і 10 студзеня (чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю). У маі мы будзем адпачываць таксама чатыры дні запар — 8 (суботу), 9 (нядзеля), 10 (панядзелак) і 11 мая (аўторак — Радаўніца).

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці ажыццяўляць перанос рабочых дзён, устаноўлены гэтым пастанаўленнем, у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

• Текст доступен на языке: Русский