Міхась Дрынеўскі. Фота з сайта Нашай Нівы.

Памёр мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Яму было 79 гадоў.

У чэрвені 2001 года хор пад кіраўніцтвам Дрынеўскага даў канцэрт на шостым Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Разам з ураджэнцам Вілейшчыны, Народным артыстам Міхаілам Казінцом, Дрынеўскі стаяў ля вытокаў фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік».

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржпрэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.

Нарадзіўся на Гомельшчыне. Вучыўся ў Гомельскім музвучылішчы, Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя Луначарскага. А

Ад 1973 годзе Дрынеўскі — галоўны хормайстар, ад 1975 года — мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча.