Пашкоджаны легкавік. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

ДТЗ адбылося сёння на 64 кіламетры дарогі «Мінск-Нарач». Гэта паміж Красным і Крыніцай. 

Каля 11.00 20-гадовы кіроўца, жыхар Маладзечанскага раёна, ехаў па аўтадарозе з боку Мінска ў бок Маладзечна. На 64-кіламетры ён рухаўся па ўзбочыне з хуткасцю каля 70 кіламетраў у гадзіну. Бачыў, што на ўзбочыне стаіць аўтамабіль «Дэу».

– Кіроўца вырашыў перастроіцца ў паласу руху. Пачаў перастраівацца, але ўбачыў там транспарт. Ніяк не паспеў адрэагаваць і ў выніку наехаў на «Дэу», што стаяла на ўзбочыне, – расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

У «Дэа» людзей не было. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Фота забяспечанае чытачом.

• Текст доступен на языке: Русский