10 лістапада, у 19:30, міліцыянеры прыйшлі ў кватэру журналіста Алега Груздзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Мінску, на якіх ён быў, піша «Свабода».
«Міліцыянеры сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезлі яго ў Фрунзенскае РУУС Мінска, дзе яго нібыта чакае ўчастковы», — паведаміла жонка Алега Мар’яна.
Алег Груздзіловіч — вядомы беларускі журналіст. Па інфармацыі «Народнай волі», ён нарадзіўся ў Маладзечне ў 1958 годзе.
Спецыялізуецца ў праваабарончай тэматыцы, больш за 20 год адпрацаваў карэспандэнтам «Радыё Свабода», меў акрэдытацыю МЗС да 29 жніўня 2020 года, калі ўсе замежныя карэспандэнты былі пазбаўленыя акрэдытацыі. Алег супрацоўнічаў з незалежнымі беларускімі СМІ, аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».
25 кастрычніка Алег Груздзіловіч меў рэдакцыйнае заданьне для працы на акцыі пратэсту ад газэты «Народная воля».
• Текст доступен на языке: Русский