Віталя Курбакова затрымалі 8 лістапада ў Мінску.

Са спіса незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» вядома, што пасля затрымання ён знаходзіўся ў Партызанскім РУУС.

Віталя судзілі ў маладзечанскім судзе 10 лістапада — верагодна, ён атрымаў 10 сутак. У той дзень асудзілі яшчэ двух маладзечанцаў, якіх таксама затрымалі ў нядзелю ў Мінску.