Валеры Шумскі. Фота youtube.com.

Пра смерць бізнесмена Валерыя Шумскага на апараце ШВЛ Нашай Ніве паведамілі яго сябры. 

Бізнэсмену было 60 год. Ён нарадзіўся ў Вілейцы, скончыў БНТУ. Займаўся паліўным бізнэсам у Расіі, падтрымліваў маладыя беларускія рок-гурты. Уладальнік самай вялікай калекцыі вінілавых пласцінак у Беларусі, а таксама самага вялікага парка рэтра-аўтамабіляў.

Шумскі быў № 13 у топ-200 самых уплывовых бізнесоўцаў краіны па версіі «Ежедневника».

Валеры Шумскі праявіў сябе як мецэнат і ў роднай Вілейцы. Напрыклад, дзякуючы яго падтрымцы ў парку з’явілася скульптура Маці.

• Текст доступен на языке: Русский