Ад 2 па 30 лістапада ў Маладзечанскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Яе мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Інфармаванне насельніцтва аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, прафілактыка іх ўзнікнення, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы пажараў, якія ўзнікаюць з-за неасцярожнага курэння ў стане алкагольнага ап’янення.

Акцыю ладзяць у некалькі этапаў.

1-й этап – 2-6 лістапада – акцыя прайшла ў грамадскім транспарце, на прыпынках;

2-й этап – 9-13 лістапада – на прамысловых прадпрыемствах і ў арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання;

3-ці этап – 16-20 лістапада – мерапрыемства ў рамках акцыі пройдзе ў Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы;

4-й этап – 23-27, 30 лістапада – акцыя пройдзе ва універсальным рынку «Спадарожнік». Кожны ахвотны зможа ўзяць удзел у конкурсах і віктарынах на пажарную тэматыку. За правільныя адказы вас чакаюць прызы.