Знойдзены тэлефон Samsung.

РАУС Маладзечна шукае гаспадароў двух згубленых тэлефонаў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік аддзела Юлія Крук.

19 кастрычніка ў Маладзечанскі РАУС звярнулася 53-гадовая гараджанка. Жанчына паведаміла, што днём раней, каля 11.30 у бібліятэцы «Верасок» знайшла мабільны тэлефон маркі «Samsung». Па словах заяўніцы, мабільнік ляжаў на паштовай скрыні ля ўваходу ў бібліятэку.

Знойдзены тэлефон Huawei Honor.

Аб знойдзеным мабільным тэлефоне маркі «Huawei Honor» ў міліцыю 1 лістапада паведаміў 28-гадовы маладзечанец. Па яго словах, сіні мабільнік ляжаў на зямлі ля тратуара, каля дома №8, на вуліцы Касманаўтаў. Аб знаходцы маладзечанец  паведаміў на лінію 102.

У Маладзечанскі РАУС пра знікненне гаджэтаў ніхто не заяўляў.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб уладальніках знойдзеных мабільных тэлефонаў альбо абставінах пакідання маёмасці без нагляду, паведаміць па тэлефонах 102, (8 176) 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная служба), (8 029) 753-99-40 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

Фотаздымкі забяспечаныя Юліяй Крук.