Першы намеснік начальніка Ашмянскага РАУС Уладзімір Аляхновіч расказаў на планёрцы ў райвыканкаме пра рост пратэстнага патэнцыялу.

— У поствыбарчы перыяд значна ўзрос узровень пратэстнага патэнцыялу. Па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» на тэрыторыі раёна складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў. Затрыманыя ў асноўным прыцягваліся да адміністрацыйнага арышту.