Каля прыпыначнага пункту «Вязынка», што на Маладзечаншыне, затрымалі двух чалавек за спробу прывесці ў непрыдатнасць чыгуначную каляіну.
Вечарам 11 лістапада паблізу прыпыначнага пункта «Вязынка» міліцыянеры Маладзечанскага РАУС затрымалі дваіх мужчын, якія спрабавалі нешта зрабіць чыгуначных шляхах. Мужчыны спрабавалі збегчы, калі да іх падыйшлі міліцыянеры.
У аднаго з затрыманых мужчын знайшлі ў заплечніку бутэльку з бензінам, балаклаву і абцугі.
Затрыманыя мужчыны — сваякі з Радашкавічаў (36 і 37 год).
Мужчыны наклалі металічны дрот памерам чатыры метры на перагоне «Радашковічы-Дубрава», змазалі спецсродкамі шляхавыя балты для паляпшэння электракантакта.
Затрыманыя сказалі, што збіраліся разліць бензін на шляху адыходу, думаючы, што такім чынам змогуць збіць са следу службовую сабаку. Цяпер мужчыны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Следчыя распачалі крымінальную справу за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін.