У пачатку лістапада ў «Зубраняні» зладзілі 17 рэспубліканскі конкурс «Юныя таленты Беларусі». Паўдзельнічаць маглі танцоры з усёй Беларусі.
Падчас выступленняў удзельнікаў сябры журы ацэньвалі сцэнічны касцюм, балетмайстарскую працу, музычна-прасторавую кампазіцыю, харэаграфічнае майстэрства, лексіку танца, сцэнічную культуру, адпаведнасць рэпертуару ўзросту ўдзельнікаў, музычнае суправаджэнне, паведамляюць у галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.
Мінскую вобласць на конкурсе прадставіў харэаграфічны калектыў «Карамель» ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў Маладзечна». Па выніках конкурснай праграмы калектыў стаў лаўрэатам трэцяй ступені. Кіраўнік калектыву – Наталля Феліксаўна Мончак.
• Текст доступен на языке: Русский